Перайсці да зместу

Клаўдзіа Бавю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Клаўдзіа Бавю
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 16 красавіка 1988(1988-04-16)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Гвадэлупа
 Францыя
Рост 174 см
Вага 64 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Францыя Кале
Маладзёжныя клубы
2005—2006 Францыя Нант
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2012 Францыя Труа 99 (17)
2011—2012   Францыя Шатару 37 (10)
2012—2013 Францыя Шатару 21 (6)
2013   Францыя Бастыя 15 (1)
2013—2015 Францыя Генгам 72 (22)
2015—2016 Францыя Алімпік Ліён 19 (5)
2016—2020 Іспанія Сельта 23 (2)
2017—2018   Іспанія Леганес 28 (2)
2018—2019   Францыя Кан 25 (3)
2020—2021 Іспанія Дэпартыва 26 (3)
2021—2023 Францыя Булонь 26 (3)
2023 Францыя Іўры 12 (3)
2023— Францыя Кале
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2018 Гвадэлупа Гвадэлупа 3 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 лютага 2020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клаўдзіа Бавю (фр.: Claudio Beauvue; нап. 16 красавіка 1988, Сен-Клод, Гвадэлупа) — французскі футбаліст гвадэлупскага паходжання, атакуючы паўабаронца клуба «Кале».

Пачаў займацца футболам у Гвадэлупе, адкуль неўзабаве перабраўся ў еўрапейскую частку Францыі. У 2005 годзе стаў іграком «Нанта», дзе гуляў за другую каманду ў аматарскай лізе.

У 2006 годзе стаў іграком «Труа», але першы сезон таксама правёў у другой камандзе. У склад асноўнай каманды далучыўся ў 2007 годзе, аднак асноўным іграком стаў толькі ў сезоне 2008/09, паводле вынікаў якога каманда пакінула Лігу 2. Нягледзячы на гэта Бавю працягнуў быць лідарам каманды і вярнуў каманду ў другі дывізіён, дзе правёў з клубам яшчэ адзін сезон.

Апасля ігрок выступаў за «Шатару», спачатку на правах арэнды, а потым клуб поўнасцю выкупіў кантракт іграка. У 2013 годзе на ўмовах арэнды прыяднаўся да «Бастыі». 18 ліпеня 2013 года перайшоў у склад клуба Лігі 1 «Генгама». У новай камандзе адразу стаў асноўным іграком і ў першым жа сезоне дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Кубку Францыі, згуляўшы ў тым ліку і ў фінальным матчы.

Улетку 2015 года папоўніў склад ліёнскага «Алімпік», але ўжо ў студзені 2016 года перайшоў у клуб іспанскай Ла Лігі «Сельта»[2]. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду «Леганесу» на адзін сезон. У жніўні 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Кана», па заканчэнні сезона 2018/19 вярнуўся ў «Сельту», за якую, аднак, у сезоне 2019/20 не выхадзіў на поле.

У студзені 2020 года перайшоў у «Дэпартыва» з Ла-Каруньі. У жніўні 2021 года вярнуўся ў Францыю, стаў выступаць за «Булонь». У лютым 2023 года далучыўся да «Іўры», а ў ліпені 2023 года папоўніў склад «Кале».

«Генгам»: